БЕЛ Ł РУС

У Мінску мужчына загінуў, працуючы ў падвале са шліфавальным станком

27.10.2025 / 16:32

Nashaniva.com

У пачатку жніўня ў хуткую дапамогу пазваніў мінчук і паведаміў, што знайшоў сябра без прыкмет жыцця з крывавай ранай у грудзях. Работнікі хуткай дапамогі, што прыехалі на месца здарэння, канстатавалі смерць 59‑гадовага мужчыны.

Эксперт Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прыйшоў да высновы, што смерць мужчыны наступіла ў выніку тупой спалучанай траўмы левай верхняй канечнасці і грудной клеткі, што справакавала масіўны крывацёк.

Мужчына выконваў слясарныя работы ў падвале выкарыстаннем самаробнага тачыльнага станка. Усталяваны на станок адразны дыск у працэсе працы раскалоўся, і частка дыску трапіла ў грудзі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула