Пад Гомелем пешаход загінула ад наезду двух аўтамабіляў
Здарэнне адбылося сёння раніцай каля 07:10 на 1‑м км трасы Р150 (Гомель — Хутар).
34‑гадовы кіроўца Renault ехаў па крайняй правай паласе, з боку вёскі Чонкі, і наехаў на 70‑гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу ў неўстаноўленым месцы.
— Ад удару жанчыну адкінула ў левую паласу, дзе на яе наехаў 51‑гадовы кіроўца Honda, — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.
Ад атрыманых траўм пешаходка загінула на месцы.