БЕЛ Ł РУС

Браканьер застрэліў мядзведзяня, яму пагражае вялікі штраф і арышт

27.10.2025 / 14:11

Nashaniva.com

У Бешанковіцкім раёне завершана расследаванне крымінальнай справы аб незаконным паляванні, у выніку якога быў забіты занесены ў Чырвоную кнігу буры мядзведзь, паведамляе СК.

У маі мясцовая жыхарка паведаміла ў інспекцыю прыродных рэсурсаў пра знойдзеную на ўзбочыне дарогі тушку медзведзяняці. Следча-аператыўная група хутка ўстанавіла датычнасць да злачынства 29‑гадовага жыхара Віцебска.

Следства высветліла, што мужчына вясной таго самага года, выкарыстоўваючы карабін з цеплавізарам, незаконна застрэліў мядзведзя, які не адносіцца да паляўнічых відаў. Эколагі ацанілі шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю, больш чым у 50 тысяч рублёў.

Браканьеру выстаўлена абвінавачанне па ч. 4 арт. 282 КК — незаконнае паляванне, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры. Яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі і штраф.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула