БЕЛ Ł РУС

Упершыню ў Беларусі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

27.10.2025 / 9:38

Nashaniva.com

24 кастрычніка ўпершыню ў Беларусі брыгадай спецыялістаў Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра і РНПЦ дзіцячай хірургіі праведзена ўнікальная аперацыя — эндаваскулярнае пратэзаванне клапана лёгачнай артэрыі і стэнтаванне каранарных артэрый.

Фота: Мінздароўя

Унікальнасць гэтага аператыўнага ўмяшання ў тым, што гэта першы пацыент, якому гэта аперацыя спатрэбілася ў сувязі з развіццём вострага інфаркту міякарда і значнага стэнозу клапана лёгачнай артэрыі на фоне наяўнага, скарэктаванага ў дзяцінстве, прыроджанай заганы сэрца — тэтрады Фала (парок сэрца, які ўключае чатыры анамаліі), паведамляе Мінздароўя.

Выратаваць пацыента ўдалося без адкрытай аперацыі, а менавіта мініінвазіўным метадам эндаваскулярнай хірургіі — хірургічныя ўмяшанні, якія праводзяцца на крывяносных сасудах празскурным доступам пад кантролем метадаў прамянёвай візуалізацыі з выкарыстаннем спецыяльных інструментаў.

Аперацыю правяла брыгада Гродзенскага абласнога клінічнага кардыяцэнтра пад кіраўніцтвам загадчыка аддзялення рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі Аляксея Максімчыка і загадчыка рэнтгенаперацыйнай РНПЦ дзіцячай хірургіі Паўла Чарнаглаза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула