БЕЛ Ł РУС

Літва зноў закрыла мяжу з Беларуссю — на нявызначаны тэрмін

26.10.2025 / 23:19

Nashaniva.com

абноўлена

Прычына зноў у кантрабандных шарах з цыгарэтамі з Беларусі.

Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: камера на мяжы

Літва закрывае пункты пропуску на мяжы з Беларуссю на неабмежаваны тэрмін, паведамляе Нацыянальны цэнтр крызіснага кіравання Літвы. Заўтра камісія па нацыянальнай бяспецы разгледзіць пытанне аб доўгатэрміновым закрыцці памежных пунктаў.

Пераходы «Беняконі» і «Каменны Лог» ужо не працуюць.

Віленскі аэрапорт зноў закрылі ў 21:42. Паводле папярэдніх звестак, пастанова аб абмежаваннях паветранай прасторы была прынятая з-за паветраных шароў, якія ляцяць у кірунку аэрапорта.

Абмежаванні паветранай прасторы ўведзеныя да 03:40 27 кастрычніка, паведамляе аэрапорт.

Наземныя ж пункты пропуску закрыты на нявызначаны тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула