БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка: Праблема «старых» даляраў была раздзьмута

26.10.2025 / 23:2

Nashaniva.com

З 1 кастрычніка ў Беларусі змякчылі патрабаванні да плацежаздольнасці банкнот — іх прымаюць, нават калі валюта свеціцца пры ультрафіялеце.

Фота: БелТА

Старшыня праўлення Нацбанка Раман Галоўчанка пракаментаваў сітуацыю з праблемнымі «старымі» далярамі.

«Ніякіх істотных зменаў мы не адзначылі на валютным рынку. Больш за тое, за 20 дзён кастрычніка крыху колькасць наяўнай валюты, якая здаецца, зменшылася. Тыя, хто меў праблемныя банкноты, думаю, свае пытанні вырашылі. Але, як паказвае практыка, праблема шмат у чым была раздзьмута праз сацыяльныя сеткі, таму што ніякіх істотных зменаў у дынаміцы прыёму наяўнай валюты мы не зафіксавалі», — сказаў Галоўчанка БелТА.

Раней людзі скардзіліся, што даляры, якія свецяцца, не прымалі ў абменніках — нават калі самі абменнікі іх выдалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула