БЕЛ Ł РУС

У Пакроўску ўжо каля 200 расійскіх вайскоўцаў

26.10.2025 / 17:2

Nashaniva.com

Шляхі ў горад знаходзяцца пад поўным кантролем дронаў.

Фота: Генштаб УСУ

Генеральны штаб УСУ паведаміў, што ў Пакроўску Данецкай вобласці цяпер дзве сотні расійскіх вайскоўцаў.

«Аб сітуацыі на подступах да горада Пакроўск і непасрэдна ў яго межах. Праціўнік, шляхам выкарыстання міжпазіцыйнай прасторы і прасочвання малых пяхотных груп, назапасіў у горадзе каля 200 вайскоўцаў.

У населеным пункце працягваюцца стралковыя баі, актыўна працуюць падраздзяленні БПЛА. Баявыя сутыкненні адрозніваюцца высокай дынамікай і інтэнсіўнасцю», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба.

Расейцы нарошчваюць выкарыстанне бранятэхнікі ў штурмавых дзеяннях, дадаў Генштаб.

Раней «Украінская праўда» пісала, што ў Пакроўску знаходзіцца не менш за 250 расійскіх салдат. Яны вядуць стралковыя баі і расстрэльваюць украінскіх вайскоўцаў на пазіцыях, у прыватнасці аператараў дронаў.

Шляхі ў горад знаходзяцца пад поўным кантролем дронаў, украінскія вайскоўцы ідуць да пазіцыі па 10‑15 кіламетраў пешшу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула