БЕЛ Ł РУС

Камбоджа і Тайланд падпісалі мірнае пагадненне ў прысутнасці Трампа

26.10.2025 / 12:47

Nashaniva.com

Падчас свайго азіяцкага турнэ прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведаў Малайзію, дзе ў яго прысутнасці лідары Камбоджы і Тайланда падпісалі пашыранае пагадненне аб спыненні агню.

Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Трамп назваў падзею «знамянальным днём для ўсіх жыхароў Паўднёва-Усходняй Азіі».

«Сёння знамянальны дзень для ўсіх жыхароў Паўднёва-Усходняй Азіі: мы падпісваем гістарычнае пагадненне, якое пакладзе канец ваеннаму канфлікту паміж Камбоджай і Тайландам», — сказаў Трамп.

Канфлікт на мяжы паміж Камбоджай і Тайландам абвастыўся ў канцы ліпеня 2025 года пасля таго, як тайскія салдаты падарваліся на мінах, якія, як сцвярджаў Бангкок, былі закладзеныя камбаджыйцамі.

Ужо 26 ліпеня Трамп правёў тэлефонныя размовы з прэм'ер-міністрам Камбоджы і выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Тайланда, заявіўшы, што «абодва бакі імкнуцца да неадкладнага спынення агню і міру». 28 ліпеня лідары краін пры ўдзеле прэм'ер-міністра Малайзіі Анвара Ібрагіма дамовіліся пра «неадкладнае і безумоўнае» спыненне агню. Цяперашняе падпісанне ў Малайзіі замацоўвае тыя папярэднія дамоўленасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула