БЕЛ Ł РУС

У Расіі адкрылі помнік «Матаролу»

26.10.2025 / 11:22

Nashaniva.com

У горадзе Ухта Рэспублікі Комі 25 кастрычніка 2025 года ў Скверы Герояў Ухты адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка Арсену Паўлаву, вядомаму як «Матарола». Ён нарадзіўся ў гэтым горадзе.

«Тут сёння прысутнічаюць хлопцы са школы №13, дзе вучыўся Паўлаў Арсен, яго баявыя таварышы і сябры. Гэты помнік — не толькі даніна памяці Арсену, але і сімвал мужнасці ўсіх хлопцаў, якія працягваюць стаяць на абароне нашай Радзімы, якія аддаюць свае жыцці дзеля выратавання нашай вялікай краіны. Арсен — годны нашчадак тых, хто змагаўся за Радзіму ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — заявіла часовая выканаўца абавязкаў кіраўніка Ухты Марына Мецелева.

«Матарола» быў камандзірам батальёна «Спарта» ў так званай «ДНР», удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць украінцаў з 2014 года.

Паўлаў загінуў 16 кастрычніка 2016 года — яго ўзарвалі ў ліфце дома ў акупаваным Данецку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула