Кіраўнік МЗС Паўночнай Карэі Чвэ Сон Хі прыедзе ў Беларусь
Міністр замежных спраў КНДР Чвэ Сон Хі зробіць візіт у Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь. Пра гэта паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.
Міністр замежных спраў КНДР Чвэ Сон Хі. Фота: Maxim Shemetov / Pool Photo via AP, File
Візіт адбудзецца па запрашэнні міністэрстваў замежных спраў Расіі і Беларусі. Тэрміны паездкі і парадак дня не ўдакладняюцца.
У ліпені 2024 года міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў наведаў КНДР з афіцыйным візітам.