БЕЛ Ł РУС

Названыя пераможцы прэміі імя Міхала Анемпадыстава

25.10.2025 / 19:35

Nashaniva.com

25 кастрычніка ў Бельску-Падляшскім (Польшча) падчас фестывалю «Бардаўская восень» адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку кнігі, выдадзенай у 2024 годзе.

Фота: Радыё Рацыя

Пераможцамі сталі Ігар Юхневіч і Маша Мароз за афармленне кнігі «Мое баба — діректор морга» аўтаркі Голі з Ополя (самвыд, 2024).

Журы адзначыла працу дызайнераў «за выкшталцоны дызайн кнігі як арт-аб’екта, за паважлівае хуліганства і за вокладку, што не саромеецца быць адметнай».

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўшаноўвае спадчыну выбітнага беларускага мастака, дызайнера і культуролага, які зрабіў значны ўплыў на развіццё візуальнай культуры Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак і падтрымлівае развіццё сучаснага беларускага дызайну.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture», пры падтрымцы ТАА «H&L», кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула