БЕЛ Ł РУС

Удзельнік чэленджу Мэлстроя прыцягнуў на набярэжную ў Гомелі аўтамат з цацкамі і ўзлез на яго. Ім зацікавіліся сілавікі

25.10.2025 / 16:54

Nashaniva.com

Міліцыя працягвае шукаць удзельнікаў чэленджу трэш-блогера, якія адрозніваюцца «неадэкватнымі паводзінамі» — некаторых ужо затрымалі.

Брэндзіраваны сімволікай трэш-блогера Мэлстроя аўтамат на набярэжнай Сажа. Скрыншоты відэа.

Пра правапарушэнні, звязаныя з гэтым «конкурсам», паведамілі ў УУС Гомельскага аблвыканкама, заўважыла выданне «Сильные Новости».

Хоць якія менавіта дзеянні лічацца незаконнымі не ўдакладняецца, паведамленне суправаджаецца відэанарэзкай, дзе маладыя людзі з плакатамі здымаюць сябе ў розных частках горада і нават у грамадскім транспарце.

Самай экстравагантнай выхадкай стаў эпізод, на якім бачна, як хлопец штурхае аўтамат з цацкамі на набярэжную Сажа і ўзбіраецца на яго. Мы адшукалі гэты ролік на канале bootsik.by, які гандлюе спартыўнымі бутсамі ў Беларусі.

@bootsik.by

♬ оригинальный звук - Бутсик

У міліцыі папярэдзілі, што працягваюць маніторыць сацсеткі ў пошуках ролікаў з «неадэкватнымі паводзінамі» і абяцаюць прыцягваць да адказнасці ўдзельнікаў, калі тыя парушаюць грамадскі парадак.

Мяркуючы па кадрах, апублікаваных сілавікамі, некаторых ужо затрымалі. Адзін з хлопцаў на відэа прызнаўся, што «не ведаў, што парушае закон». Якія меры да яго прымянілі, пакуль не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула