Знойдзена ці не самая танная сталовая ў Беларусі. Там можна добра паабедаць за тры рублі, максімум за пяць
Меню са сталовай апублікавала Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Кіраўнік ведамства Артур Карповіч наведваў Віцебскую бройлерную фабрыку «Ганна».
Ілюстрацыйнае фота
На фота меню, змешчаным ніжэй, на пятніцу, 24 кастрычніка, дзейнічае з 10:00 да 13:00.
Ёсць халодныя закускі, супы, другія стравы, гарніры і кампот.
Так салата з капусты каштуе 49 капеек, са смятанай — 69 капеек, мясная — ажно рубель і 26 капеек.
Суп малочны — 47 капеек, рассольнік — 74 капейкі, суп-пюрэ — рубель 17 капеек.
Курыца па-княску — тры рублі 23 капейкі, шніцаль — рубель 31 капейку, акунь — два трыццаць чатыры, а чацвярцінка куранятка-бройлера — 2,78.
Пюрэшачка — 78 капеек, кампот — 21 капейку.
Такім чынам:
Варыянт №1 — салата з капусты, рассольнік, курыца па-княску, пюрэ і кампот пацягнуць на 5 рублёў 45 капеек.
Варыянт №2 — суп-пюрэ, чацвярцінка-бройлера, пюрэ і кампот — 4,94.