БЕЛ Ł РУС

20‑гадовы маладзён на BMW у Мінску не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў слуп і яшчэ ў адзін аўтамабіль

25.10.2025 / 11:9

Nashaniva.com

ДТЗ адбылося сёння ноччу на 1‑м завулку Кальцова і вуліцы Гамарніка.

20‑гадовы кіроўца BMW паблізу дома №35 па вуліцы Гамарніка, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, урэзаўся ў слуп і аўтамабіль «Acura», што стаяў там, паведамляе ДАІ горада.

Кіроўца і два пасажыры BMW дастаўлены ў установу аховы здароўя для абследавання.

Вядома, што хлопец не меў права кіравання транспартным сродкам. Мяркуецца, што ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула