БЕЛ Ł РУС

У Маладзечанскім раёне прадаюць участак каля лесу. Каштуе менш за дзве тысячы даляраў

25.10.2025 / 10:4

Nashaniva.com

У садовым таварыстве «Дубравы» выставілі на аўкцыён участак за даўгі ўласніка. Пачатковы кошт — менш за 5 тысяч рублёў. 

Інфармацыя пра аўкцыён з’явілася на пляцоўцы па продажы маёмасці «БелЮрЗабеспячэнне», паведамляе Realt.by.

Садовае таварыства «Дубравы» знаходзіцца ў Радашковіцкім сельсавеце. За кіламетр ад дома ёсць дзве чыгуначныя станцыі — «Дубравы» і «Пралескі». Побач з адной з іх ёсць крама. Да кальцавой дарогі крыху менш за 50 кіламетраў. Плошча ўчастка — 5,6 соткі. Ён знаходзіцца каля лесу.

Аўкцыён запланаваны на 30 кастрычніка. Пачатковы кошт — 4 813 рублёў (крыху больш за 1 600 даляраў). Заяўкі прымаюць да 16.00 29 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула