БЕЛ Ł РУС

Цягнік Брэст — Мінск учора спыняўся па тэхнічных прычынах

25.10.2025 / 7:44

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на станцыі Даманава.

Вечарам у пятніцу цягнік №726 Брэст — Мінск адпраўленнем з Брэста ў 19.03 і прыбыццём на канчатковую станцыю ў 22.28 па тэхнічных прычынах (няспраўнасць электрацягніка) спыніўся ў 21:05 на станцыі Даманава, паведаміла Белчыгунка.

Пасажыраў ад станцыі меліся даставіць у Мінск цягніком №28 Брэст—Масква, які павінен быў прыбыць у сталіцу прыкладна ў 23.50.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула