«Укантакце» пракаментавала навіну аб блакіроўцы ў Беларусі
Прэс-служба сацсеткі паведаміла расійскаму «Камерсанту», што кампанія робіць усё неабходнае, каб аднавіць доступ да платформы ў Беларусі.
Ілюстрацыйны здымак: «Укантакце»
«Укантакце» аднак не патлумачыла прычыны, па якіх сацсетку заблакавалі ў краіне. Прэс-служба сказала, што кампанія «вывучае сітуацыю».
Па інфармацыі БелТа, цяпер у Беларусі не праце толькі desktop-версія сацсеткі, на мабільнай прыладзе «Укантакце» працявае адчыняцца.
Увечары 24 кастрычніка стала вядома пра нечаканую блакіроўку сацсеткі «Укантакце» у Беларусі.
Сайт «Укантакце» рашэннем КДБ унеслі ў спіс рэсурсаў для абмежаванага доступу, праз некаторых аператараў ён перастаў адчыняцца.