БЕЛ Ł РУС

Спіс мерапрыемстваў за мяжой да Ночы расстраляных паэтаў

24.10.2025 / 20:18

Nashaniva.com

Як мінімум у шасці краінах свету да Дня памяці расстраляных паэтаў пройдуць адмысловыя акцыі і спектаклі.

Ілюстрацыйны здымак

У Вільні да Дня памяці расстраляных паэтаў пройдзе шпацыр. Ушанаваць памяць рэпрэсаваных камуністамі беларускіх дзеячоў прапануюць 26 кастрычніка ў 15:30. Месца збору — Вострая брама.

29 кастрычніка ў горадзе пройдзе Спектакль «Крывавая ноч».

У Варшаве на 29 кастрычніка запланаванае мерапрыемства «Ноч (не)расстраляных паэтаў». Адбудзецца яна ў Музеі Вольнай Беларусі ў 20:00.

У Беластоку 29 кастрычніка ладзяць паэтычную акцыю каля кансулата Беларусі. Старт — 17:00. Таксама ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку ў 18:30 пакажуць спектакль «Бежанцы 1915».

Больш падрабязна пра запланаваныя мерапрыемствы ў Польшчы, Літве і іншых краінах можна прачытаць тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула