БЕЛ Ł РУС

Варшаўскі суд адмяніў рашэнне аб перадачы былой палітзняволенай з Польшчы ў Літву

24.10.2025 / 17:14

Nashaniva.com

Справу Наталлі Падлеўскай накіравалі на перагляд, рашэнне аб высылцы беларускі адмененае. Пра гэта паведамляе «Белсат» і «Партызанка».

Наталля Падлеўская. Фота: belaruswomen.org

Ваяводскі адміністрацыйны суд Варшавы сёння адмяніў рашэнне аб перадачы 60‑гадовай Наталлі Падлеўскай з Польшчы ў Літву. Саму справу перагледзяцяць.

Удзень 23 кастрычніка польскія памежнікі перадалі Наталлю літоўскаму боку паводле Дублінскага пагаднення.

Наталля Падлеўская жыла ў Польшчы з верасня 2024 года. Як толькі яна прыехала ў гэтую краіну, адразу падалася на міжнародную абарону. У дачыненні да жанчыны, аднак, быў выкарыстаны Дублінскі рэгламент, які дазваляе краіне перадаць прасіцеля прытулку ў краіну, якая выдала візу. У Наталлі была літоўская віза.

Чытайце таксама:

Польшча перадала былую палітзняволеную Наталлю Падлеўскую ў Літву

Палітзняволеная Наталля Падлеўская выйшла на волю. Суд даў ёй тэрмін нашмат меншы, чым прасіў пракурор

Каментары да артыкула