БЕЛ Ł РУС

У Беларусі з'явіўся сэрвіс па арэндзе iPhone

24.10.2025 / 16:23

Nashaniva.com

Праект Onebel прапануе аформіць падпіску на гаджэт тым, хто хоча пратэсціраваць канкрэтную мадэль тэлефона.

Ілюстрацыйны здымак

«Наша мэта — даць людзям доступ да арыгінальнай тэхнікі без неабходнасці адразу ўкладваць буйную суму», — расказаў Office Life кіраўнік аддзела продажаў Onebel Мікіта.

Гэты праект у Беларусі развівае кампанія «ТрастТэхнаРэнтКомпані». Яна была зарэгістраваная ў чэрвені 2025 года. Асноўны від дзейнасці фірмы — арэнда і лізінг прадметаў асабістага спажывання і бытавых прыбораў.

Арэнда ў Onebel працуе наступным чынам: карыстальнік выбірае мадэль тэлефона ад Apple, на якую хоча аформіць падпіску, і тэрмін. Пасля ў кампаніі разлічваюць месячны кошт і заключаюць здзелку.

У кампаніі ўпэўненыя, што ў такой бізнэс-мадэлі ёсць перспектывы на беларускім рынку. На думку Мікіты, цяпер у карыстальнікаў высокая цікавасць да праекта, «людзі актыўна задаюць пытанні, праходзяць праверку і спрабуюць паслугу»:

«Канчатковыя высновы можна будзе зрабіць пасля праходжання поўнага цыклу падпіскі, калі кліенты пачнуць вяртаць прылады. Але ўжо цяпер мы бачым, што многія ацэньваюць зручнасць і гнуткасць такога падыходу», — запэўніў ён.

Перад тым, як перадаць выкарыстаны тэлефон наступнаму кліенту, Onebel будзе рабіць дыягностыку прылад і пры патрэбе замяняць дэталі.

«Далей мы можам прапанаваць прыладу паўторна па зніжанай цане або па праграме trade-in. Мы сочым за якасцю і станам кожнага девайса, каб кліент заўсёды атрымліваў спраўную і актуальную прыладу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула