Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі
Фігуры, надрукаваныя на 3D-прынтары, выкананыя ў выглядзе знакавых помнікаў абласцей Беларусі і горада Мінска.
Набор шахматных фігур, якія адлюстроўваюць славутасці розных рэгіёнаў Беларусі. Фота: тэлеграм-канал MogilevNews
Незвычайны набор шахмат распрацавалі студэнты 4‑га курса архітэктурна-будаўнічага каледжа Анастасія Целяпнёва і Мікіта Твардоўскі.
Яны адзначаюць, што натхняліся архітэктурнай спадчынай Беларусі, а іх унікальны шахматны набор — гэта нестандартны падыход да вывучэння архітэктуры праз гульню.
Студэнты архітэктурна-будаўнічага каледжа, якія распрацавалі архітэктурныя шахматы. Фота: тэлеграм-канал MogilevNews
Набор складаецца з наступных фігур:
- Пешка выканана ў выглядзе Камянецкай вежы і прадстаўляе Брэсцкую вобласць;
- Конь — у выглядзе вежы Магілёўскай ратушы;
- Ладдзя — -у выглядзе барочнай вежы Віцебскай ратушы;
- Слон — у выглядзе псеўдарускай капліцы-пахавальні Паскевічаў у Гомелі;
- Ферзь — у выглядзе вежы неагатычнага касцёла Святой Тройцы ў Гервятах;
- Кароль — у выглядзе адной з веж «Варотаў Мінска», выкананых у стылі савецкай неакласікі.