БЕЛ Ł РУС

Пасля таго, як Літва адмовіла Ціханоўскай у ахове за мяжой, яе візіт у Арменію прыйшлося адмяніць

24.10.2025 / 14:43

Nashaniva.com

«Гэта было няпростае рашэнне», — сказаў Дзяніс Кучынскі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Пасля таго, як Літва адхіліла запыт аб прызначэнні афіцыйнай асобы для суправаджэння лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай падчас яе візіту ў Арменію, паездку палітыка адмянілі, расказаў Delfi.lt яе дарадца Дзяніс Кучынскі.

«Так, магу пацвердзіць, што нам прыйшлося прыняць няпростае рашэнне адмяніць даўно запланаваны, першы ў гісторыі візіт у Арменію на пленарнае пасяджэнне Euronest. Гэты візіт мог бы стаць важным крокам ва ўмацаванні супрацоўніцтва і пашырэнні нашай агульнай еўрапейскай перспектывы. Гэта звязана з рашэннем прыпыніць выкарыстанне асабістай аховы — Службы бяспекі першых асоб дзяржавы — за мяжой. Мы спадзяваліся, што для краін з высокім узроўнем рызыкі будзе зроблена выключэнне, але, на жаль, гэтага не адбылося», — распавёў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула