БЕЛ Ł РУС

Тэлефонныя махляры тры дні атакавалі жыхароў Мазыра

24.10.2025 / 13:17

Nashaniva.com

У Мазырскі РАУС паступіла за гэты час 115 паведамленняў ад жыхароў горада і раёна пра званкі махляроў, якія крадуць грошы і ўцягваюць пацярпелых як кур’ераў у свае злачынныя схемы, паведаміла абласная міліцыя.

Тэлефанаванні, паступалі ад імя работнікаў сферы ЖКГ, водаканала, «Белтэлекама», дзяржаўных органаў.

Падставы — самыя розныя: ад вакцынацыі і замены лічыльнікаў вады і цяпла да дамафонаў па абслугоўванні дамафонаў і дэклараванні сродкаў.

Адзначаецца, што мазыране атрымлівалі званкі злачынцаў і на тэлефоны — мабільныя і хатнія, і праз мэсенджары. Большасць не трапіла на іх хітрыкі.

Але былі і тыя, хто перадаў тыя ці іншыя асабістыя даныя, СМС-коды. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула