Мінчука пасадзілі на 10 сутак за тое, што паўдзельнічаў у конкурсе трэш-блогера Mellstroy
Хлопец у трусах бегаў па горадзе, а пасля скокнуў у ваду.
Адзін з удзельнікаў конкурсу. Скрыншот відэа
Трэш-блогер Mellstroy (Андрэй Бурым з Гомеля) некалькі дзён таму абвясціў конурс крэатыўных відэа ў тыктоку — заклікаў піярыць свой праект. Абяцаў цягам месяца штодзень набываць кватэру тыктокеру, відэа якога больш за ўсё яму спадабаецца.
Многія паўдзельнічалі — у Беларусі ў выніку некаторых сталі затрымліваць. Адзін з хлопцаў распрануўся да трусоў і бегаў па горадзе, а пасля скокнуў у ваду. Пасля відэа да яго прыйшлі.
Хлопца судзілі 21 кастрычніка ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска за дробнае хуліганства (адміністрацыйны артыкул 19.1).
«Д., 19 кастрычніка 2025 года, грэбуючы агульнапрынятымі нормамі і правіламі паводзін у грамадстве, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў горадзе Мінску ў ніжняй бялізне, гучна крычаў, выказваўся нецэнзурнай лаянкай, чым парушыў грамадскі парадак і выказаў яўную непавагу да грамадства», — гучала абвінавачанне.
Хлопец патлумачыў, што проста рашыў паўдзельнічаць у конкурсе блогера Mellstroy. Купіў маркер у краме, напісаў на тулаве нікнэйм блогера і скокнуў у трусах у штучны вадаём. Усё гэта хлопец запісаў на відэа.
Суд даў мінчуку 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Чытайце таксама:
У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя
Сілавікі масава затрымліваюць удзельнікаў конкурсу гомельскага трэш-блогера