БЕЛ Ł РУС

Побач з першым транспартным кальцом у Мінску будуюць АЗС

24.10.2025 / 11:50

Nashaniva.com

Ці можаце назваць хаця б некалькі аўтазаправак, якія размяшчаюцца ў цэнтральнай частцы Мінска ці хаця б у межах першага транспартнага кальца? Такія аб'екты звычайна будуюць у перыферыйных раёнах. Але ў дадзеным выпадку будзе прыемнае для аўтамабілістаў выключэнне з правіл.

Аўтаматызаваная АЗС ад РУП «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» хутка з'явіцца на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і завулка Дамашэўскага. Будаўніцтва аб'екта ўжо пачалося, піша Onliner.by.

— Ніводнае дрэва і куст не пацярпелі. З тэрыторыі будучай запраўкі на новыя месцы перасадзілі 20 дрэў і 110 кустоў. Дадаткова высадзілі больш за 10 дрэў і кустоў у якасці кампенсацыі, — адзначае тэлеграм-канал адміністрацыі Маскоўскага раёна экалагічны складнік праекта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула