У Празе пройдзе этап фестываля Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova», што праходзіў у Вільні з 10 па 12 кастрычніка, з 24 па 26 кастрычніка будзе праходзіць у Празе.
Сярод цэнтральных падзей пражскага фестывалю — панэльная дыскусія «Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях». Гісторыкі і журналісты з дзвюх краін абмяркуюць гісторыю і сучасны стан адносін паміж Беларуссю і Чэхіяй, паведамляе тэлеграм-канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў».
У працяг размовы пра беларуска-чэшскія сувязі — прэзентацыя рамана Мілаша Урбана «Сямікасцёлле» з удзелам аўтара і перакладчыка Сяргея Сматрычэнкі.
Важнай часткай праграмы стане прэзентацыя цыкла гістарычных раманаў Крысціны Сабаляўскайце «Silva rerum» у перакладзе Сяргея Шупы — знакавых для літоўскай літаратуры твораў, якія дапамогуць асэнсаваць агульны культурны наратыў Цэнтральнай Еўропы.
Больш інфармацыі на старонцы фестываля.