Беларускі гулец уваходзіць у топ-5 самых цяжкіх хакеістаў Нацыянальнай хакейнай лігі
Вага Аляксея Протаса складае 113,4 кг.
Фота: x.com/Capitals
Беларускi форвард «Вашынгтона» Аляксей Протас уваходзіць у лік самых цяжкіх гульцоў НХЛ. Вага форварда складае 113,4 кг.
У Паўночнай Амерыцы лічыцца ўсё ў фунтах, у Аляксея роўна 250 фунтаў.
Гэта пятае месца ў Лізе, заўважыў «Беларускі хакей».
Самым цяжкім у гэтым сезоне лічыцца Мэт Рэмпе («Нью-Ёрк Рэйнджэрс») — 118,4 кг. У Мікіты Задорава («Бостан») — 115,7 кг, у Джэймі Алексяка («Сіэтл») і Эльмера Седэрблума («Дэтройт») вага па 114,3 кг.
На шостым месцы Энтані Столарз з «Таронта» — 112,5 кг.
Варта зазначыць, што Аляксей выдатна пачаў сезон. У сямі гульнях у яго чатыры галы і чатыры галявыя перадачы, каэфіцыент карыснасці +5.
А вось у Ягора Шаранговіча з «Калгары» сезон не задаўся, закінутых шайбаў няма, толькі адзін галявы асіст, і нават два прапушчаныя матчы.