БЕЛ Ł РУС

Старонка ў фэйсбуку Алеся Міхалевіча абвешчана «экстрэмісцкай»

23.10.2025 / 18:48

Nashaniva.com

Абноўлены «экстрэмісцкі» спіс, піша «Вясна».

Старонка ў фэйсбуку адваката Алеся Міхалевіча прызнаная «экстрэмісцкай». Адпаведнае рашэнне было прынятае судом Горацкага раёну 15 кастрычніка.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі Telegram і YouTube-каналы «Re:BELarus», сайт і старонкі ў сацсетках ініцыятывы «Sveriges Belarusier/ Беларусы Швецыi», а таксама Telegram-каналы «Літарка» і «Толькі анонсы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула