БЕЛ Ł РУС

У Мінску рабочага забіла канструкцыя з антэнамі, да якой ён прывязаўся для страхоўкі

23.10.2025 / 16:20

Nashaniva.com

На яго звалілася частка канструкцыі, якая трымала антэны. Пра здарэнне ў Мінску паведамілі ў Следчым камітэце.

Месца здарэння

Падчас таго, як рабочы працаваў на даху будынка па вуліцы Будслаўскай у Мінску, частка канструкцыі з антэнамачтавым збудаваннем абвалілася з вышыні 20 метраў.

Страховачны трос мужчыны быў прывязана да той часткі, што абвалілася. У выніку ён апынуўся пад ёй і памёр ад атрыманых траўм.

Рабочаму было 43 гады. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула