БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Хутка 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць, і мы не зможам ім нармальны заробак плаціць

23.10.2025 / 14:6

Nashaniva.com

Лукашэнка сёння правёў нараду з урадам па эканамічных пытаннях.

Фота: Evgenia Novozhenina Pool Photo via AP

Лукашэнка чарговы раз звярнуў увагу, што ў краіне «лішніх» грошай няма.

«І калі мы нейкай катэгорыі нашага грамадства аказваем дапамогу і падтрымку, мы павінны разумець, што гэта — за кошт тых, хто працуе, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я хачу, каб вы гэтую філасофію разумелі, уносячы прапановы на мой узровень. Я вам адкрыта гэта сказаў. І няхай людзі, пачуўшы мяне, ацэньваюць гэта, як лічаць патрэбным».

Колькасць працоўных у краіне цяпер — каля 4 мільёнаў чалавек. «Хутка гэтыя 4 мільёны працоўных сагнуцца, на карачкі стануць і будуць целяпацца. Мы ім не зможам нармальную зарплату плаціць. Хто будзе працаваць? Адкуль возьмем грошы?» — прадугледзеў Лукашэнка негатыўны сцэнар.

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць. А тыя, хто сёння працуе, вы што, гатовыя са сваёй зарплаты палову ўзяць і аддаць на льготы камусьці? Не гатовыя, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Давайце вяртацца да рэалій сённяшняга дня і разумець, чаго гэта (забеспячэнне ільгот і дзяржпадтрымкі. — НН) каштуе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула