БЕЛ Ł РУС

КДБ бачыць пагрозу ў стварэнні на тэрыторыі ЕС Беларускай вызвольнай арміі на 15 тысяч чалавек

23.10.2025 / 13:58

Nashaniva.com

Палітычныя апаненты беларускіх уладаў рыхтуюць на тэрыторыі краін Еўрасаюза вызваленчую армію колькасцю да 15 тысяч чалавек, сцвярджае першы намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Сяргей Церабаў. А кіруе гэтым, паводле яго, СБУ і ГУР.

«Істотныя рызыкі для нацыянальнай бяспекі краіны нясе падрыхтоўка праціўнікам сілавога кампанента для захопу ўлады, у тым ліку шляхам стварэння так званай беларускай вызваленчай арміі на тэрыторыі Еўрасаюза. Паводле задум апанентаў улады, яна павінна быць сфарміравана паводле стандартаў НАТА і складацца з трох брыгад агульнай колькасцю ад 9 тысяч да 15 тысяч чалавек», — сказаў Церабаў на Трэцяй канферэнцыі СНД па процідзеянні тэрарызму і экстрэмізму, піша ТАСС.

Паводле слоў Церабава, у якасці асновы такой арміі разглядаюцца «незаконныя ўзброеныя фарміраванні з ліку грамадзян Беларусі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Польшчы, Украіны і Літвы».

«Яе члены пад выглядам спартыўных мерапрыемстваў вядуць баявую падрыхтоўку паводле стандартаў НАТА пад кіраўніцтвам былых або дзеючых вайскоўцаў краін НАТА і Украіны. Мэта — уварванне ў Рэспубліку Беларусь. Асноўнымі элементамі навучання такіх баевікоў з'яўляюцца выкарыстанне БПЛА, у тым ліку ўдарных дронаў, баявыя дзеянні ў гарадскіх умовах, штурм будынкаў і падрыхтоўка да правядзення дыверсій і тэрактаў, асновы мінна-выбуховай справы, выраб самаробных выбуховых прылад. Для трэніровак выкарыстоўваюць баявыя дроны, стралковую зброю, а таксама шэраг макетаў аб'ектаў дзяржаўнага кіравання, ключавых аб'ектаў узброеных сіл. Падрыхтоўка і навучанне ўзброеных фарміраванняў ажыццяўляецца на тэрыторыі Украіны і Польшчы, Чэхіі і краін Балтыі», — сцвярджае Церабаў.

Ён дадаў, што кіраванне «фарміраваннямі ажыццяўляе Служба бяспекі Украіны, а практычнае выкарыстанне курыруе Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула