БЕЛ Ł РУС

Двое ўкраінскіх журналістаў загінулі ў Краматорску ў выніку ўдару расійскага дрона

23.10.2025 / 12:42

Nashaniva.com

Ва ўкраінскім Краматорску загінулі журналісты ўкраінскага тэлеканала Freedom карэспандэнтка Алена Грамова (Губанава) і аператар Яўгеній Кармазін.

Алене было 43 гады, Яўгенію — 33 гады.

Паводле даных тэлеканала, падчас атакі журналісты знаходзіліся ў аўтамабілі на заправачнай станцыі.

Пад абстрэл таксама трапіў спецыяльны карэспандэнт Аляксандр Колычаў. Яго даставілі ў бальніцу з раненнем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула