У Луганску ўзарвалася граната, мужчыне адарвала нагу
абноўлена
Спачатку паведамлялася, што ён стукнуў нагой па замініраванай блютус-калонцы, адкуль граў «Акіян Эльзы».
На вуліцы Чарнаморскай у акупаваным Луганску нехта ўзарваў гранату.
Аднаму з гараджан адарвала нагу.
Выбух зачапіў і жанчыну. Яна ў стане сярэдняй цяжкасці ў бальніцы, мужчына — у крытычным стане.
Спачатку паведамлялася, што мужчына ўдарыў нагой калонку, з якой граў трэк украінскага гурта «Акіян Эльзы», а тая выбухнула. Аднак у рэальнасці, як пішуць у луганскіх чатах, падчас канфлікту нейкі мужчына ўзарваў гранату.