БЕЛ Ł РУС

Мядзведзеў пра Трампа: Гаваркі міратворац цяпер паўнавартасна стаў на сцежку вайны з Расіяй

23.10.2025 / 11:48

Nashaniva.com

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў рэзка пракаментаваў рашэнне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа адмяніць запланаваны саміт з Уладзімірам Пуціным у Будапешце, а таксама ўвядзенне Вашынгтонам новых санкцый супраць Расіі.

Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Contributor / Getty Images

«Адмена Трампам саміту ў Будапешце.

Новыя санкцыі супраць нашай краіны з боку ЗША.

Што яшчэ? Будзе новая зброя, акрамя славутых «Тамагаўкаў»?

Калі ў кагосьці са шматлікіх каментатараў яшчэ захоўваліся ілюзіі — атрымайце. ЗША — наш праціўнік, а іх гаваркі «міратворац» цяпер паўнавартасна стаў на сцежку вайны з Расіяй. Так, ён пакуль не заўсёды актыўна ваюе на баку бандэраўскага Кіева, але гэта цяпер ягоны канфлікт, а не маразматыка Байдэна! Будуць, вядома, казаць, што ён не мог інакш, на яго ціснулі ў Кангрэсе і інш. Гэта не адмяняе галоўнага: прынятыя рашэнні — гэта акт вайны супраць Расіі. І цяпер Трамп цалкам салідарызаваўся з шалёнай Еўропай», — напісаў Мядзведзеў.

Намеснік старшыні Рады бяспекі РФ бачыць у новым павароце паводзін Трампа плюс: «можна біць самай рознай зброяй па ўсіх бандэраўскіх нычках без аглядкі на непатрэбныя перамовы».

«І дамагацца перамогі менавіта там, дзе яна толькі і магчымая. На зямлі, а не за канцылярскім сталом. Знішчаючы ворагаў, а не заключаючы бессэнсоўныя «здзелкі», — заклікае Мядзведзеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула