БЕЛ Ł РУС

EPAM вырашыла выкупіць свае акцыі на 1 мільярд даляраў

23.10.2025 / 8:34

Nashaniva.com

Нядаўна кампанія EPAM абвясціла пра новую праграму зваротнага выкупу акцый аб’ёмам да $1 мільярда. На гэтым фоне яе каштоўныя паперы растуць.

EPAM мае намер выкупляць акцыі на адкрытым рынку, у прыватных здзелках і іншымі спосабамі. Праграма разлічана на два гады. Але кампанія мае права прыпыніць або спыніць выкуп у любы момант.

Паводле слоў фінансавага дырэктара Джэйсана Пэтэрсана, у EPAM упэўнены ў устойлівасці бізнесу, таму што тры кварталы запар расце выручка. У выніку кампанія мае намер выкарыстаць рыначную сітуацыю і вяртаць капітал акцыянерам, інвестуючы пры гэтым у бізнес і праграму развіцця штучнага інтэлекту.

На фоне гэтых навін цана папер кампаніі перавысіла $156. У мінулы раз EPAM запускала падобную праграму ў лютым 2023 года, але меркаваны аб’ём выкупу быў $500 млн, то-бок удвая меншы. Пры гэтым акцыі кампаніі тады каштавалі ўдвая даражэй — $338.

Нагадаем, што 1 верасня заснавальнік і гендырэктар EPAM Аркадзь Добкін перайшоў на пасаду старшыні рады дырэктараў, а новым CEO кампаніі стаў Балаж Фееш, раней ён быў кіраўніком па глабальным бізнэсе і дырэктарам па даходах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула