Трамп заявіў, што трэба паўгода, каб навучыцца выкарыстоўваць ракеты «Тамагаўк», але ЗША не будуць вучыць гэтаму іншых
«Яны вельмі складаныя», — заявіў прэзідэнт ЗША.
Скрыншот відэа
Трамп заявіў, што трэба паўгода, каб навучыцца выкарыстоўваць ракеты «Тамагаўк», але ЗША не будуць вучыць гэтаму іншых. Пра гэта прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў падчас сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.
Паводле яго слоў, на засваенне навыкаў абыходжання з ракетамі Tomahawk патрабуецца прынамсі паўгода-год.
«Яны вельмі складаныя. Таму адзіны спосаб, якім «Тамагаўк» будзе запушчаны, — гэта калі мы самі ім скарыстаемся, а мы гэтага рабіць не будзем <…> Мы ведаем, як ім карыстацца, і не збіраемся навучаць іншых», — заявіў Трамп.
Чытайце таксама:
Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»
Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі
Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце
ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла». Гэта спроба спыніць агонь ва Украіне