БЕЛ Ł РУС

У Стоўбцах жыхар Стаўрапаля абмяняў пенсіянеру дарагі пярсцёнак на танны набор інструментаў

22.10.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Да пажылога мужчыны, які прагуляўся па вуліцах Стоўбцаў, пад’ехаў аўтамабіль. За рулём знаходзіўся малады чалавек.

Ён прапанаваў мужчыну пагутарыць, а потым расказаў пра магчымасць выгадна набыць будаўнічыя інструменты маркі «Макіта». Пажылы мужчына адказаў, што ў яго няма наяўных, расказвае гісторыю Дзяржаўны камітэт судовых эспертыз.

У адказ незнаёмец пацікавіўся, ці няма ў пенсіянера якіх‑небудзь ювелірных вырабаў дома. На гэта мужчына прызнаўся, што ў яго ёсць залаты пярсцёнак з каменем чырвонага колеру, які ён не носіць.

Кіроўца прапанаваў мужчыну сесці ў аўтамабіль, пасля чаго яны разам накіраваліся да дома пенсіянера. Жонка пажылога мужчыны ў той момант дома адсутнічала. Не падазраючы абману, пенсіянер прынёс залаты пярсцёнак у абмен на будаўнічыя інструменты.

Ужо развітаўшыся з незнаёмцам, праз некаторы час пасля «здзелкі» пенсіянер уважліва разгледзеў інструменты і зразумеў, што іх кошт значна ніжэй цаны аддадзенага пярсцёнак.

У выніку пенсіянер звярнуўся з заявай у Стаўбцоўскі РАУС. Супрацоўнікі міліцыі ў ходзе аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў ўстанавілі асобу таго самага кіроўцы. Ім аказаўся жыхар Стаўрапольскага краю Расіі, 1991 года нараджэння. Пярсцёнак канфіскавалі.

З мэтай вызначэння кошту будаўнічых інструментаў і залатога пярсцёнак ва ўправе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці праведзена таваразнаўчая экспертыза. Устаноўлена, што кошт будаўнічых інструментаў складае каля 233 рублёў, а пярсцёнак ацэнены больш чым у 1 950 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула