БЕЛ Ł РУС

Пуцін правёў трэніроўку стратэгічных ядзерных сіл

22.10.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Пуціна была праведзена трэніроўка стратэгічных ядзерных сіл з прыцягненнем іх наземнага, марскога і авіяцыйнага складніка.

Фота: прэс-служба Крамля

У ходзе трэніроўкі выкананы практычныя пускі міжкантынентальных балістычных ракет і крылатых ракет паветранага базавання, паведамляецца на сайце Крамля.

З касмадрома Плесе́цк па палігоне «Кура» на Камчатцы выкананы пуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Ярс». З акваторыі Баранцава мора з атамнага ракетнага падводнага крэйсера стратэгічнага прызначэння «Бранск» ажыццёўлены пуск балістычнай ракеты «Сінева».

Таксама да трэніроўкі прыцягваліся самалёты дальняй авіяцыі Ту-95МС, што выконвалі пускі крылатых ракет паветранага базавання. Кіраванне практычнымі пускамі ажыццяўлялася з Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай РФ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула