БЕЛ Ł РУС

«Яны думалі, што тут спакайней»: у вёсцы пад Кіевам у выніку расійскага ўдару загінула маці з дзецьмі, якія хаваліся там ад атак па сталіцы Украіны

22.10.2025 / 13:57

Nashaniva.com

У выніку прамога траплення ў загінулых не было шанцаў на выратаванне, мяркуюць мясцовыя, што дапамагалі тушыць пажар. 

Калаж: УНІАН і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях

Расія прыцэльна ўдарыла па жылым доме ў вёсцы Паграбы Кіеўскай вобласці ўначы 22 кастрычніка. У выніку гэтай атакі загінулі трое людзей, сярод іх дзеці, піша УНІАН.

Ратаваць да разбуранага дома адразу прыбеглі мясцовыя, але ахвяр пазбегнуць не ўдалося.

«Там прамое траплянне ў будынак было. Адразу пачаўся пажар… Я пабег туды. Крычалі, звалі: «Хто жывы ёсць?». Ніхто не адгукаўся,» — кажа мясцовы жыхар.

Паводле яго слоў, людзі спрабавалі патушыць пажар самастойна, але пазней далучыліся ратавальнікі. Мужчына мяркуе, што ў выніку прамога траплення ў загінулых не было шанцаў на выратаванне.

У доме загінулі Антаніна Зайчанка 1987 года нараджэння, яе дачка Адэліна, якой было шэсць месяцаў, і 12‑гадовая пляменніца Настасся.

Сусед сям’і Васіль распавёў, што загінулыя пераехалі туды з Кіева, бо думалі, што, магчыма, у вёсцы будзе спакайней.

«Яны пачалі тут жыць. Тут, кажуць, спакайней. Але не так сталася, як задумвалася,» — падзяліўся Васіль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула