БЕЛ Ł РУС

Еўрапарламент уганараваў беларускага палітвязня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава

22.10.2025 / 13:10

Nashaniva.com

Кіраўнікі палітычных груп і старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола назвалі 22 кастрычніка лаўрэатаў прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі» 2025 году.

Імі сталі зняволеныя журналісты — Анджэй Пачобут з Беларусі і Мзія Амаглабелі з Грузіі, «якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду». 

Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года і праз два гады асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі. У жніўні журналіста адправілі ў памяшканне камернага тыпу на паўгода.

***

Прэмія Сахарава за свабоду думкі — гэта штогадовая ўзнагарода Еўрапейскага парламента, якая прызначаецца асобам або арганізацыям, якія адстойваюць правы чалавека і свабоду меркаванняў. Названая ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, і прызнаная адной з самых прэстыжных прэміяў у праваабарончай галіне. Першымі лаўрэатамі прэміі сталі ў 1988 годзе на той момант вязень Нельсан Мандэла і ўкраінскі дысідэнт Аляксандр Марчанка.

Ад Беларусі дагэтуль лаўрэатамі прэміі былі Беларуская асацыяцыя журналістаў (2004), Аляксандр Мілінкевіч (2006), беларуская апазіцыя (2020). У мінулым годзе лаўрэатамі прэміі сталі лідары венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада, што сёлета ўзнагароджаная нобелеўскай прэміяй міру, і Эдмунда Гарсія Гансалес.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула