БЕЛ Ł РУС

У Плешчаніцах школьнік скончыў жыццё самагубствам

22.10.2025 / 11:29

Nashaniva.com

У Плешчаніцах на мінулым тыдні адбылася трагедыя — скончыў жыццё самагубствам вучань мясцовай школы. Пра гэта распавёў тэлеграм-канал «Наш родны край Лагойск», адзначыўшы, што афіцыйных паведамленняў пра тое, што адбылося, не было.

Школа № 1 у Плешчаніцах. Фота: sch1-pleschenitsy.logoysk-edu.gov.by

Як паведаміў тэлеграм-канал, загінулы школьнік вучыўся ў 9 класе. Калі менавіта здарылася трагедыя і што стала прычынай, невядома.

«Люстэрку» ў прыёмнай дырэктара школы №1 пацвердзілі трагедыю.

— Так, гэта здарылася. Мы таксама перажываем, — лаканічна адказала супрацоўніца школы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула