БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаюць малюсенькую кватэру плошчай 21 квадрат. Цана шакуе

22.10.2025 / 10:46

Nashaniva.com

Кватэра знаходзіцца побач з метро «Трактарны завод».

Кватэру плошчай усяго 21 квадратны метр прадаюць у Мінску на вуліцы Перадавой, у пяціпавярховіку 1974 года пабудовы, піша «Анлайнер». У кватэры 5 «квадратаў» займае кухня, дзе ўласнікі прымудрыліся размясціць нават крэсла. Халадзільнік схавалі ў нішу, якая раней, мяркуючы па ўсім, была кладоўкай. Паўнавартаснай пліты няма — толькі настольная электраплітка на дзве фаеркі.

Асноўны пакой займае амаль 12 кв.м. Тут стаіць вялікая канапа, шафа, паліцы для кніг. Абстаноўка цалкам прыдатная для жыцця — тут зроблены еўрарамонт, але даволі акуратны.

Санвузел у кватэры сумешчаны.

Раён досыць абжыты: побач крамы, школы, дзіцячыя сады, аптэкі, банкі і канал Сляпянскай воднай сістэмы для прагулак. Да метро «Трактарны завод» — некалькі хвілін пешшу, да «Акадэміі навук» — пара прыпынкаў на транспарце.

Прадаецца жыллё за $52 000 у эквіваленце. У пераліку атрымліваецца амаль $2500 за «квадрат».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула