БЕЛ Ł РУС

Літва адкрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю

22.10.2025 / 10:3

Nashaniva.com

У сераду з 9.00 гадзіны аднавіўся надгляд і пропуск грамадзян і транспартных сродкаў праз пункты пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» на мяжы з Беларуссю, паведамляе Delfi.

Фота: VSAT

У ноч на сераду Літва часова прыпыняла пропуск асоб і транспартных сродкаў у двух наземных пунктах кантролю на мяжы з Беларуссю — у Медніках і Салечніках (з беларускага боку — Каменны Лог і Беняконі).

Гэта мера гарантавання бяспекі Літвы, звязаная з паветранымі шарамі, запушчанымі ўначы з Беларусі ў Літву, гаворыцца ў паведамленні Памежнай службы.

У такі час сутак рух і патокі праз абодва згаданыя пункты мінімальныя. Асаблівых падзей або інцыдэнтаў да раніцы серады з-за закрыцця пунктаў не зафіксавана ні на іх тэрыторыі, ні ў прыбліжаных зонах.

З вечара з-за кантрабандных метэазондаў, запушчаных з Беларусі, быў закрыты аэрапорт Вільні.

Па стане на 10:00 на памежных пераходах «Каменны Лог» і «Беняконі» стаяць па 40 легкавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула