БЕЛ Ł РУС

У Калінкавіцкім раёне ад удару токам загінуў кіроўца самазвала

22.10.2025 / 9:41

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся ў верасні.

Мужчына выгружаў пясок паблізу паветраных ліній электраперадачы. Не разлічыўшы габарытаў, кузаў зачапіў адзін з правадоў, што прывяло да яго абрыву і падзення на кабіну.

Прыбраць перашкоду мужчына вырашыў самастойна: каб зняць з машыны знаходзячыся пад напругай провад, надзеў гумовыя пальчаткі. Але гэтыя меры перасцярогі аказаліся недастатковымі. Кіроўца памёр на месцы.

Як высветліла экспертыза, смерць мужчыны наступіла ў выніку паражэння тэхнічным электрычным токам. На правай кісці загінулага, а таксама на ніжніх канечнасцях меліся характэрныя сляды, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула