БЕЛ Ł РУС

Бацькам загінулай Веры даслалі з М'янмы дзіўную даведку аб яе крэмацыі

21.10.2025 / 23:37

Nashaniva.com

Ліст яны атрымалі на бірманскай мове — у ім сказана, што цела дзяўчыны крэміравалі 16 кастрычніка, піша «Камсамольская праўда».

Вера Краўцова

Як перадае выданне, у даведцы аб крэмацыі акрамя даты ўказана таксама прычына смерці — сардэчны прыступ.

У паведамленні напісана, што Вера,

«якая працавала ў М'янме ў вёсцы Пхлу, памерла ад сардэчнага прыступу. Цела было крэміравана ў вёсцы Інкін 16 кастрычніка ў 12:00».

Калі гэтая даведка, інфармацыю пра якую перадае «Камсамольская праўда», праўдзівая, дзяўчына памерла не па крымінальных прычынах, а яе цела крэміравалі ўжо пасля публічнай навіны аб сітуацыі.

Пра знікненне Веры Краўцовай стала вядома 15 кастрычніка. Расіянка, якая змагла выбрацца з рабства, паведаміла, што Вера прыляцела ў Бангкок на працу, але апынулася ў скам-цэнтры ў М'янме. Сувязь з ёй знікла 4 кастрычніка. Сцвярджалася, што дзяўчыну нібыта прадалі на органы. 

16 кастрычніка расійскае РЕН ТВ са спасылкай на крыніцу паведаміла, што Вера Краўцова знойдзена мёртвай. Па папярэдніх даных рэсурсу, смерць мела крымінальны характар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула