Беларус, якога збіраліся дэпартаваць пасля канцэрту Каржа, папрасіў у Польшчы міжнародную абарону
Два ўкраінцы і беларус, у дачыненні да якіх польскія ўлады прынялі пастанову аб дэпартацыі пасля канцэрту Каржа, падалі дакументы на атрыманне міжнароднай абароны ў Польшчы, піша Rzeczpospolita. Публікацыю заўважыў Reform.
Макс Корж, 9 жніўня 2025 года. Варшава
«Кіраўнік Упраўлення па справах замежнікаў праводзіць працэдуру прадастаўлення міжнароднай абароны тром замежнікам. У сувязі з гэтым працэдура вяртання прыпыненая», — паведаміў Rzeczpospolita падпалкоўнік Анджэй Южвяк, прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення памежнай аховы.
Прэс-сакратар Упраўлення па справах замежнікаў Якуб Дудзяк удакладніў, што, паводле працэдуры, усе заяўнікі падрабязна апісваюць прычыны свайго хадайніцтва аб абароне, а ўпраўленне ўстанаўлівае, ці можа заяўнік бяспечна вярнуцца ў сваю краіну ці не.
З 63 чалавек, у дачыненні да якіх было пранята рашэнне аб выездзе з Польшчы, 33 не мелі права на пражыванне ў Польшчы — яны прыехалі толькі на канцэрт Каржа. Адпаведна, працэдуру дэпартацыі да іх прымяніць было нельга.
Паводле інфармацыі памежнай службы, яны ўжо пакінулі Польшчу. 32 украінцы і адзін беларус унесены ў спісы асоб, непажаданых у Польшчы і краінах Шэнгена.
З пакінутых 11 грамадзян Украіны і два грамадзяніна Беларусі з'ехалі з Польшчы добраахвотна, 12 украінцаў і двое беларусаў былі прымусова дэпартаваныя.