БЕЛ Ł РУС

У Мінску машына збіла 4‑гадовага хлопчыка

21.10.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося каля 18 гадзін каля праспекта Партызанскага паведаміла прэс-служба ДАІ.

Месца здарэння

Па інфармацыі ДАІ, у Мінску каля праспекта Партызанскага 33‑гадовы кіроўца Geely збіў 4‑гадовага хлопчыка, які выбег на праезджую частку дарогі.

Пацярпелага накіравалі ў бальніцу для абследавання.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ Заводскага раёна і следча-аператыўная група.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула