БЕЛ Ł РУС

Падрыхтоўка да сустрэчы Трампа і Пуціна ў Будапешце прыпыненая

21.10.2025 / 18:42

Nashaniva.com

Са слоў высокапастаўленага чыноўніка Белага дома, падрыхтоўка да саміту цяпер «пастаўленая на паўзу», паведамілі карэспандэнт NBC News і Reuters.

Белы дом / Getty Images

Карэспандэнт NBC News напісаў на сваёй старонцы ў X, што зараз — са слоў высокапастаўленага чыноўніка з Белага дома — падрыхтоўка да саміту Пуціна і Трампа «прыпыненая».

«Першая тэлефонная размова паміж міністрам замежных спраў Рубіа і міністрам замежных спраў Лаўровым была «прадуктыўнай», але прэзідэнт лічыць, што абодва бакі недастаткова гатовыя да перамоў, каб апраўдаць прасоўванне наперад прама цяпер», — дадаў ён.

Іншы прадстаўнік Белага дому сказаў Reuters, што ў бліжэйшай будучыні сустрэча Трампа і Пуціна не плануецца.

Чытайце таксама:

Рубіа і Лаўроў абмеркавалі па тэлефоне «канкрэтныя крокі»

Праца па падрыхтоўцы саміту Пуціна і Трампа яшчэ не пачата

Зяленскі не выключыў «дрэнны сцэнарый» саміту ў Будапешце: як адрэагуе Украіна?

У Еўропе ўспрымаюць сустрэчу Пуціна і Трампа ў Будапешце як «палітычны кашмар»

Каментары да артыкула