БЕЛ Ł РУС

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў

21.10.2025 / 17:10

Nashaniva.com

Карыстальнікі змогуць адкрываць рахункі для аперацый на фінансавым рынку, а таксама пераводзіць сродкі на гандлёвы рахунак на маркетплэйсе для пакупкі акцый і аблігацый, піша «Эканамічная газета».

Ілюстрацыйны здымак

Старшыня праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы Андрэй Аўхіменя, выступаючы на XXI Міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «Банкіт — 2025», распавёў пра запуск новага праекта — нацыянальнага фінансавага маркетплэйса.

Па яго словах, дзякуючы маркетплэйсу прадпрыемствы змогуць прасцей прыцягваць інвестыцыі для развіцця свайго бізнесу, а грамадзяне — інвеставаць свае сродкі і атрымліваць дадатковы даход.

Назву новай платформы стваральнікі пакуль не раскрываюць. Плануецца, што яна пачне працаваць з 15 снежня. Ужо на старце на ёй будуць размяшчаць акцыі і аблігацыі беларускіх прадпрыемстваў. У будучыні на маркетплэйсе будуць прадстаўлены і прадукты фінансавых арганізацый.

Пытанне цэн на паслугі маркетплэйса яшчэ канчаткова не вырашана, дадаў ён.

«Камісіі будуць, але ці будуць яны ставіцца на нашых грамадзян, мы пакуль не вызначыліся», — сказаў Аўхіменя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула