БЕЛ Ł РУС

Саліста гурта «Без Білета» дадалі ва ўкраінскую базу «Міратворац»

21.10.2025 / 16:1

Nashaniva.com

Здарылася гэта пасля таго, як Віталь Артыст апублікаваў у сваім тыктоку відэа з Крыму, заўважыла «Люстэрка».

Віталя Артыста, саліста і стваральніка беларускага гурта «Без Білета» 19 кастрычніка ўключылі ў базу ўкраінскага сайта «Міратворац», дзе публікуецца інфармацыя пра меркаваных «прарасійскіх тэрарыстаў, сепаратыстаў, наймітаў, ваенных злачынцаў і забойцаў».

Прычынай да таго аўтары «Міратворца» называюць «публічную падтрымку расійскай агрэсіі і забойстваў грамадзян Украіны», «замах на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны», а таксама «свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны з мэтай пранікнення на яе тэрыторыю».

Раней спявак выклаў у тыкток ролік, дзе распавёў пра сваю паездку ў Крым. Ён патлумачыў выбар кірунку ў тым ліку цяжкасцямі вандроўкі ў Еўропу і пацікавіўся ў падпісчыкаў, ці не «зашквар» ездзіць на акупаваную Расіяй паўвыспу.

@bezbiletaofficial Поделитесь своим мнением в комментах. #мир #путешествия #беларусь #байконур #минск #2025 ♬ оригинальный звук - БЕЗ БИЛЕТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула